Беларуская Служба

За апошнія 5 гадоў беларусы сталі бываць за мяжой у два разы радзей

23.07.2024 12:25
За апошнія 5 гадоў колькасць турфірмаў у Беларусі скарацілася ў 1,5 раза.
АдпачынакGround Picture/Shutterstock

У Беларусі засталося ўсяго 1 тыс. 108 турфірмаў. Колькасць занятых у сферы турызму за апошнія 5 гадоў у сярэднім скарацілася на 70 тыс. чалавек, пры гэтым кошт тураў, купленых турыстамі і экскурсантамі, толькі за апошні год вырас амаль удвая, паведамляе «Белсат» са спасылкай на Белстат.

За апошнія 5 гадоў колькасць турфірмаў у Беларусі скарацілася ў 1,5 раза. Толькі за мінулы год іх закрылася 95.

Дакавідны аб’ём турыстычных плыняў у краіне так і не аднавіўся. Доля турыстаў, якія выязджалі ў краіны СНД, скарацілася за 5 гадоў з 32,5 да 24,8 %. Доля турыстаў з краінаў СНД вырасла за гэты ж час з 78,6 да 88,7 %.

У параўнанні з 2019 годам на адпачынак за мяжу беларусы цяпер выязджаюць у два разы радзей – усё часцей падарожнічаюць па Беларусі. Толькі за мінулы год колькасць унутраных турыстычных паездак вырасла на 15,6 %, але гэта ўсё роўна толькі на 4,3 % больш, чым у 2019 годзе.

вс